Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія (ВДТРК) абвясціла аб звальненні ўсіх супрацоўнікаў дырэкцыі спартовых праграм да 1 кастрычніка ў сувязі з ліквідацыяй дырэкцыі, паведамляе meduza.io.

У прэс-службе кампаніі гэта рашэнне патлумачылі перадачай частоты канала холдынгу «Газпром-медыя» для стварэння новага спартыўнага тэлеканала.

Раней у сераду супрацоўнікі ВДТРК ў сацыяльных сетках паведамілі аб масавых скарачэннях. 

Журналіст КХЛ ТБ Мікіта Карацееў паведаміў, што спартыўны сайт Sportbox.ru таксама будзе закрыты. Карацееў адзначыў, што ўсяго ў дырэкцыі спартовых праграм працуюць 460 чалавек.

Галоўны рэдактар спартыўных каналаў ВГТРК Дзмітрый Губерніеў адмовіўся ад каментароў з нагоды далейшага працаўладкавання супрацоўнікаў «Расіі 2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0