Страйкоўцы-кітайцы, што выйшлі з Добруша сёння ўранку, прайшлі ўжо палову Гомеля. Дзяўчаткі на вуліцах купляюць для іх ваду ў краме: выглядаюць кітайцы зморанымі і змучанымі, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы» Аляксандр Вялітчанка.

Кітайцы патрабуюць выплаты запазычанасці па заробках.

Па іх словах, будаўнікам ужо тры месяцы не плацілі заробку.

Паводле нашай інфармацыі, будаўнікі адмовіліся размаўляць з прадстаўнікамі аблвыканкама і кіруючай кампаніі. Яны не жадаюць ні з кім размаўляць, акрамя пасла Кітая ў Беларусі. Яны маюць намер дайсці да Мінска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?