У Кіеве суд прыгаварыў двух жыхароў сталіцы да пяці гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за спробу абвяшчэння «Кіеўскай народнай рэспублікі», паведамілі ў Службе бяспекі Украіны.
Святошынскі раённы суд горада прызначыў асуджаным выпрабавальны тэрмін у тры гады.
«Следчыя СБУ ў красавіку гэтага года ўстанавілі [асобы] жыхароў сталіцы, якія стварылі інтэрнэт-супольнасць і распаўсюджвалі праз яго сімволіку фэйкавай рэспублікі». […] Арганізатары праз інтэрнэт прапагандавалі заклікі да гвалтоўнай змены дзяржаўнага ладу і захопу ўлады», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.
Па звестках ведамства, сімволіка, якую распаўсюджвалі кіяўляне, была падобная на тую, якую выкарыстоўваюць узброеныя прыхільнікі ДНР і ЛНР.





