З-за моцных парываў ветру, да 20 м/c, вечарам 6 ліпеня ў Мінску на пяць аўтамабіляў упалі дрэвы, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Так, на вуліцы Пляханава дрэва ўпала на прыпаркаваны легкавы аўтамабіль «Сузукі Балена» 1998 года выпуску, на вуліцы Кісялёва — на «Аўдзі А6» 04 года выпуску, «Таёта Ярыс» (2009) і «Фальксваген Гольф» (1996). Таксама ад падзення дрэва на вуліцы Прытыцкага пацярпеў легкавы аўтамабіль «Нісан Прым`ера» 2002 года выпуску.

Дрэва, што ўпала на вуліцы Дарашэвіча, перагарадзіла праезд на тэрыторыю пасольства Латвійскай Рэспублікі. Перашкода была ліквідаваная з дапамогай МНС. Апрача таго на вуліцы Герояў 120-й дывізіі каля дома № 17 дрэва ўпала на праезную частку.

Як паведамлялася раней, 6 ліпеня каля 19 гадзін на вуліцы Няжданавай дрэва ўпала на жанчыну 1958 нараджэння з Магілёва. Пацярпелая з дыягназам «удар грудной клеткі» шпіталізаваная ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?