На старонцы гадзіннікаў і ювелірных вырабаў HAY.BY у фэйсбуку з'явіліся здымкі беларускага фрыстайліста Антона Кушніра і яго жонкі Наталлі, адзетых у пола з вышыўкай. 

«Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір і ягоная жонка Наталля абралі для сябе гадзіннікі з калекцыі «Спадчына»: мадэлі з сімваламі багацця і моцы. Каханне і павага ў гэтай шчаслівай сям'і ёсць — і няхай найдалей толькі мацнеюць, ды і дабрабыт не зашкодзіць. А прыгажосць зорнай пары падкрэсліваюць вышываныя пола ад symbal.by», — паведамляецца на старонцы.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра плэйбоя Антона Кушніра: паўгода ад безграшоўя да перамогі на Алімпіядзе ФОТЫ, ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0