18 ліпеня каля 20.00 над Брэстам пачалі згушчацца хмары, і праз паўгадзіны на горад абрынулася бура, узняўся моцны вецер, і пайшоў моцны дождж.
Прыкладна за 2 гадзіны да пачатку сіноптыкі паспелі папярэдзіць берасцейцаў аб неспрыяльнай з'яве, але тое, што дождж і вецер будуць такой сілы, напэўна, ніхто не чакаў.
Тым, хто не паспеў схавацца — не пашанцавала, іх літаральна накрыла хваляй вады.
Тэмпература паветра за кароткі прамежак часу ўпала з 30 градусаў да 18-ці. Многія вуліцы адразу ж апынуліся падтопленыя, у некаторых месцах упалі дрэвы.





