Музыка і дызайнер Марцін Бэйкс прадставіў арт-праект «Пра што пяюць машыны».

Праграма не проста прайграе музыку — яна намагаецца самастойна паўтарыць мелодыю песні. Пакуль атрымліваецца толькі манафанія. Яе голас — сінусаідальная хваля, найменш падобная, па словах аўтара, да чалавечага голасу.

Для дэманстрацыі аўтар абраў папулярныя эмацыйныя песні 90-х: «I Will Always Love You», «I Believe I Can Fly», «Un-Break My Heart», «Everything I Do, I Do It For You» і «My Heart Will Go On». Ён сцвярджае, што на відэа песні аналізаваліся і выконваліся ў рэальным часе.

Нагадаем, машыны ўмеюць не толькі спяваць, але і рыфмаваць рэп лепей за Эмінема.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?