Барысаўскі 140-вы рамонтны завод распрацаваў і вырабіў мабільны браніраваны транспартны сродак (МБТС) «Кайман» на базе савецкай БРДМ-2 (браніраваная выведна-дазорная машына), паведаміла газета Мінабароны Беларусі «Во славу Родины».

«Кайман», фота vsr.mil.by

Радыкальная мадэрнізацыя машыны, створанай яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў, была праведзеная ўсяго за 4 месяцы пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода -0 Вольгі Пятровай.

БРДМ-2 у арыгінальным выглядзе, фота army.lv

БРДМ-2 у арыгінальным выглядзе, фота army.lv

За аснову быў узяты корпус БРДМ, аднак цяпер пра яго нагадвае толькі востры нос плаваючай машыны. Плануецца, што яна будзе выкарыстоўвацца для выведкі, дыверсійных аперацый, патрулявання і аховы транспартных калон, падчас міратворчых і міліцэйскіх аперацый, дзеянняў у ўмовах надзвычайных сітуацый.

«Кайман» атрымаў дызельны рухавік Д-245 з электроннай сістэмай кіравання падачай паліва, пяціступеневую трансмісію, незалежную тарсіённую падвеску.

«Кайман»

«Кайман»

Атрымалася машына поўнай вагай не больш за 7 тон (з 6 байцамі і ўзбраеннем), якая мае хуткасць да 110 км/г па шашы і запас хода да 1000 км. Замест вежы «Кайман» атрымаў паваротны пагон для ўстаноўкі кулямёта ПКС, гранатамёта АГС ці іншага баявога модуля.

«Кайман» у іншай афарбоўцы, фота army.lv

«Кайман» у іншай афарбоўцы, фота army.lv

« З аналагаў, якія ёсць на рынку, гэты ўзор будзе канкурэнтаздольным ва ўсіх паказчыках. Завадскія выпрабаванні паказалі, што па тактыка-тэхнічных характарыстыках «Кайман» не саступае расійскаму «Тыгру» (бронеаўтамабіль). Да таго ж зроблены наш мабільны транспартны сродак практычна на базе айчынных камплектуючых, што заўважна паўплывае на кошт машыны», — сказаў намеснік дырэктара завода Леанід Машкоўскі.

ГАЗ-2330 «Тыгр» — расійскі ваенны бронеаўтамабіль падвышанай праходнасці, мае поўную вагу 5,3 т, хуткасць да 125 км/г. Некалькі «Тыграў» былі прададзеныя ці перададзеныя Беларусі на невядомых умовах.

Цяпер «Кайман» праходзіць вайсковыя выпрабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?