Грамадзянін Расіі Уладзімір Старкоў, затрыманы ўкраінскімі памежнікамі на кантрольным посце «Бярозавае» (Данецкая вобласць), прызнаўся, што з'яўляецца кадравым расійскім ваенным.

Пра гэта заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак, паведамляе Інтэрфакс.

«Адразу пасля затрымання Старкоў прызнаўся ў тым, што ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі, што належыць да кадравага складу Узброеных сіл РФ», — заявіў Грыцак на брыфінгу ў сераду ў Кіеве.

У сваю чаргу кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Віктар Назаранка паведаміў, што памежнікі затрымалі грамадзяніна Расіі Уладзіміра Старкова, 1978 г.н., жыхара Хабараўскага краю, а таксама ўкраінца Руслана Ётку, 1967 г.н.

Нагадаем, каля 22.00 25 ліпеня супрацоўнікі Дзяржпагранслужбы на кантрольным посце «Бярозавае» затрымалі «КамАЗ», бітком набіты боепрыпасамі. Транспартным сродкам, які заехала на кантрольны пост з тэрыторыі часова непадкантрольнай Украіне, рухаліся двое асоб у ваеннай форме. Адным з іх аказаўся кадравы ваенны узброеных сіл РФ — маёр Уладзімір Старкоў, другі затрыманы належыць да незаконных узброеных фармаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0