Беларускія аграрыі намалацілі амаль 7 млн т збожжа. Аб гэтым сведчаць аператыўныя звесткі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Так, па стане на раніцу 13 жніўня ў засекі засыпана 6 млн 964 тыс. т збожжа. Усяго ж, паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, у гэтым годзе беларускія аграрыі плануюць сабраць не менш як 8,7-8,8 млн т збожжа ў свірнавай вазе.

У разрэзе рэгіёнаў на сёння 1 млн 710 тыс. т намалацілі аграрыі Мінскай вобласці, 1 млн 320 тыс. т убрана з палёў Брэсцкай вобласці, крыху менш - 1 млн 293 тыс. т - намалацілі ў Гродзенскай вобласці. Блізкія да мільённага рубяжу Магілёўская і Гомельская вобласці, дзе на сёння намалот складае 940,5 тыс. т і 937 тыс. т адпаведна. У Віцебскай вобласці намалочана 763 тыс. т збожжа.

У цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя ўбраны ўжо з 84% плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?