Найстарэйшы музычны фэст краіны «Рок па вакацыях» пройдзе ў Мінску 9 верасня. Імпрэза ў фармаце рок-пікніка будзе базавацца на адкрытай пляцоўцы мінскага рэстарану «Друзья» («Бірградэн»).

Нязменнай застаецца асноўная ідэя фэсту - нефармальная тусоўка для школьнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў добрай музыкі.

Арганізатары фестывалю і музычная ініцыятыва «Даём рады» прапануюць разам праводзіць лета з самымі яскравымі, драйвовымі і актуальнымі гуртамі гэтага года. Сёлета на сцэне «Рока па вакацыях» сыграюць маладыя гурты: B:N, Nizkiz, «Мутнаевока» і Sciana.

Фестываль «Рок па вакацыях» ўпершыню прайшоў 1 верасня 1993 года і карыстаўся вялікай папулярнасцю цягам наступных 5 гадоў. На ім выступалі зоркі і пачынальнікі беларускага рока: «Мроя» (пасля N.R.M.), «Уліс», «Крама», «Новае неба», Rouble Zone, «Тарнада», Аляксей Шадзько ды іншыя.

У 1996-м запісаная відэаверсія фэсту, якая працяглы час паказвалася на тэлебачанні і распаўсюджвалася на відэакасетах. З 1998 года быў перапынак і адраджэнне ў 2008 годзе.

І вось сёлета фэст вяртаецца ў чарговы раз і з новымі героямі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?