4 верасня чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у паўднёвых раёнах месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы 6.. + 13°C, максімальная днём +16.. + 22°C; па паўднёвым усходзе ноччу +14.. + 16°C, днём 23.. + 26°C.

У наступныя двое сутак захаваецца халаднаватае надвор'е. 5 верасня надвор'е абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску. Ноччу і раніцай месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём пераважна без ападкаў. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8.. + 13C, днём +18.. + 23°C.

6 верасня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8.. + 13°C, днём +15.. + 20°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?