Аляксандр Лукашэнка і лідары дзяржаў на вайсковым парадзе ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. Пекін, 3 верасня 2015 г. Фота сайта president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка і лідары дзяржаў на вайсковым парадзе ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. Пекін, 3 верасня 2015 г. Фота сайта president.gov.by

Ва ўрачыстых мерапрыемствах 3 верасня ў Пекіне ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны ў складзе дзяржаўнай дэлегацыі Беларусі браў удзел міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, паведамляе прэс-служба беларускага вайсковага ведамства.

На запрашэнне начальніка Генеральнага штаба Народна-вызваленчай арміі Кітая ў мерапрыемствах таксама брала ўдзел дэлегацыя Узброеных сіл Беларусі на чале з начальнікам Генштаба ВС — першым намеснікам міністра абароны генерал-маёрам Алегам Белаконевым.

Ад Узброеных сіл Беларусі ў Пекінскім парадзе ўдзельнічаў парадны разлік роты ганаровай варты. Па цэнтральнай плошчы Пекіна прайшла група з дзяржаўным сцягам Беларусі, камандная група і пешая парадная каробка.

2 верасня ў Пекіне адбылася двухбаковая сустрэча начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі з яго сербскім калегам генералам Любішам Дзікавічам.

Фота mil.by

Фота mil.by

У ходзе перагавораў бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і абмеркавалі пытанні рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне абароны, падпісанага міністрамі абароны дзвюх краін у 2014 годзе.

У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва былі пазначаныя ваенная адукацыя, радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона войскаў, падрыхтоўка сіл спецыяльных аперацый, міратворчая дзейнасць і ваенная медыцына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?