Эканамічным судом Віцебскай вобласці распачата вытворчасць аб банкруцтве ТАА «Гандлёвая сетка «Лідскія бліны».

Конкурсную вытворчасць распачалі 30 ліпеня, а першы сход крэдытораў даўжнiка мае адбыцца 5 кастрычніка.

У гэтай кавярні наведвальнікам прапаноўвалі бліны з начынкай, а таксама піцу на мучных або бульбяных блінах і іншыя стравы. Сцены памяшкання распісаныя пад хахламу.

Кафэ «Лідскія бліны» адкрылася ў Віцебску ў студзені 2011 года ў прысутнасці генеральнага дырэктара ААТ «Лідахлебапрадукт» Алега Бердула. Планавалася, што сетка такіх кавярняў з'явіцца па ўсёй Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?