3 верасня ў Пекіне прайшоў парад, прысвечаны 70-годдзю перамогі Кітая ў вайне супраціву з Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны. Увага кітайскіх сацсетак упала на відэа, дзе беларускі прэзідэнт падводзіць свайго сына Мікалая да кітайскага прэзідэнта і яго жонкі.
Лукашэнка цісне руку кітайскаму прэзідэнту, пасля чаго паціскае руку яго жонцы. У гэты час Мікалай вітаецца з Сі Цзіньпінам, затым жонка кітайскага кіраўніка цалуе яго ў шчаку ў знак вітання і жэстам прапануе ўстаць каля яе мужа. Аднак тут жа Лукашэнка бярэ сына пад руку і адводзіць яго назад.
Мікалай, хутчэй за ўсё, з-за разгубленасці пракручваецца на адным месцы. Гэта і заўважылі кітайскія сацыяльныя сеткі.