У Шчучыне (Гродзенская вобласць) 6 верасня праходзіць ХХІІ Дзень беларускага пісьменства. 

На ўрачыстым адкрыцці свята прывітальнае слова яго ўдзельнікам ад імя Аляксандра Лукашэнкі зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі. Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам Дня беларускага пісьменства «творчага натхнення і работы на карысць грамадства». 

Лукашэнка адзначыў, што «за 500 гадоў існавання беларускага пісьменства пройдзена вялікая дарога ў развіцці грамадства». Ён таксама падкрэсліў, што з 1994 года свята Дня беларускага пісьменства «прайшло амаль усю краіну». 

Віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у арганізацыі свята, і адзначыў, што «з часоў Ефрасінні Полацкай і Францыска Скарыны кніга заставалася фундаментам развіцця грамадства». Паводле яго слоў, сёлета выйшла 11 тыс. кніг і брашур агульным накладам 30 млн. асобнікаў. 

Пасля выступлення чыноўнікаў адбылося мастацка-тэатралізаванае дзеянне «Квітней, Беларусь наша родная!», падчас якога былі прачытаныя ўрыўкі з літаратурных твораў беларускіх класікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?