Desktop1

У гонар чарговай гадавіны Аршанскай бітвы да 16 верасня можна замовіць 4 суперавыданні па цане аднаго!

Вашай увазе прапануюцца найлепшыя публікацыі 2014-2015 гадоў, прысвечаныя палітычнай і вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага:

1. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.) / В.М. Цемушаў; пераклад з рускай мовы Н. Бакшанская, М. Мартысевіч, С. Цемушаў. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 464 с.

Kніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Значную каштоўнасць кнізе надаюць гістарычныя карты, шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

2. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. / Алесь Белы. — 2-е выд., папраўл. і дапоўн. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. — 468 с.

«Хроніка Белай Русі» — істотна перапрацаванае і дапоўненае выданне манаграфіі 2000 г., прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь, разгледжаных у рэчышчы «гісторыі ідэй». У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя «Белай Русі» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох іъ народаў Еўропы. Артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі, яе адлюстравання ў заходнееўрапейскай іканаграфіі і іншыя матэрыялы дапаўняюць асноўную частку кнігі, ствараючы маштабную карціну эвалюцыі вобраза краіны ў ХІІ—ХVІІІ, разгледжанай скрозь прызму імагалогіі — новай сінтэтычнай гістарычнай дысцыпліны.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

3. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Рымвідас Пятраўскас; пераклад з літоўскай мовы Алесь Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с.

Праца сучаснага літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскага — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст. Абедзве асноўныя праблемы разглядаюцца з улікам досведу еўрапейскай гістарыяграфіі.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

4. ARCHE № 11 (110) за 2011 год.

Даследаванне Зянонаса Норкуса «Вялікае Княства Літоўскае ў параўнальнай гістарычнай сацыялогіі імперый» (41 с.), Альфрэдаса Бумблаўскаса «Да праблемы цывілізацыйнага характару Вялікага Княства Літоўскага», «Эпанімічная версія паходжання назвы Літва ў святле беларускіх рэфлексаў індаеўрапейскага блізнечага міфа» Сяргея Санька, «Праблемы палітычнага становішча Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай абодвух народаў і ягонага развіцця ў 1569—1764 гг.» Зігмантаса Кяўпы.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Як замовіць гэтыя выданні — чытайце на сайце часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0