У рамках распродажу, які працягнецца да 30 верасня, можна набыць восем папулярных нумароў «ARCHE» агульным аб’ёмам 3608 старонак усяго за 199 тысяч (самавываз з рэдакцыі) або 249 тысяч (дастаўка поштай ці кур’ерам).

Увага: першыя 10 замоўнікаў атрымаюць у падарунак «Расійска-беларускі слоўнік» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова (выпраўленае выданне 2014 года ў цвёрдай вокладцы, 706 старонак).

Вашай увазе прапануюцца тоўстыя багата ілюстраваныя нумары, якія пабачылі свет у апошнія гады:

1. № 4 (137) — 2015. Нераўнапраўнае партнёрства: дзяржава і грамадзянская супольнасць пры кансалідаваным аўтарытарызме. 318 старонак.

У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, «зялёны» рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара. Таксама раскрываюцца розныя разуменні грамадзянскай супольнасці ў беларускіх СМІ, а таксама практыкі падмены грамадзянскай супольнасці недзяржаўнымі арганізацыямі, арганізаванымі дзяржавай. Друкуюцца даследаванні штодзённага жыцця трэцяга сектара і спецыфікі аказання ім сацыяльных паслуг.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

2. № 3 (136) — 2015. Гістарыяграфія 1920-х гадоў: «доўгае XIX стагодзьдзе». Частка 2. Паўстаньні і рэвалюцыі. 732 старонкі.

Да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануюцца найлепшыя здабыткі беларускай гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаныя паўстанцкім і рэвалюцыйным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. На 732 старонках знайшлі адлюстраванне падзеі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг., стварэнне і дзейнасць народніцкіх гурткоў у другой палове ХІХ ст., асаблівасці рэвалюцыйных хваляванняў 1905—1907 гг. у Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Іван Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі,Сяргей Цытовіч, Уладзімір Пічэта, Зміцер Жылуновіч і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

3. №1-2 (134-135) — 2015. 420 старонак.

Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй – перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна «Код да Вінчы». Цікава, экранізацыя гэтага твору была забароненая да паказу на тэрыторыі Беларусі.

Таксама ў нумары: апавяданне Сцяпан Стурэйкі «Наперад! Вяртанне», даследаванне Віктара Конлеха «Беларуска-рускае дзвюхмоўе: міф ці рэальнасць? Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі ў люстэрку анкетавання студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка», а таксама рэцэнзіі Андраніка Антаняна на кнігу Міхася Казлоўскага «Да кніжных скарбаў дакрануся. Нататкі бібліяфіла» (Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. 384 с.) і Сяргея Сурыновіча «Каштоўныя здабыткі беларускай біблістыкі», прысвечаная найноўшым перакладам Бібліі на беларускую мову.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

4. № 10 (131). Радзіма. 476 старонкі.

У гэтым нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе.

Дому свайго ці чужога. У Беларусі, у Еўропе, Амерыцы ці Афрыцы. Бо пачуцці не маюць межаў. І з такой сусветнай глабальнасцю звязаная яшчэ адна незвычайнасць гэтага нумара: рубрыкацыя ў ім зробленая зусім не паводле навуковых ці літаратурных жанраў публікаваных матэрыялаў. Бо і верш, і эсэ, і гістарычны артыкул, у якіх асэнсоўваецца, скажам, тэма выгнання, — гэта хоць і розныя тэксты, па-рознаму напісаныя, але напісаныя пра сутнасна адно і тое ж. Вось жа, для рубрыкацыі мы абралі тэматычны падыход. А каб вавілонскае змяшэнне мастацкіх ды навуковых жанраў было поўным, то мы вырашылі яшчэ і візуальна ўразнастаіць часопіс: акрамя звыклага, збольшага фатаграфічнага, суправаджэння паасобных тэкстаў, старонкі выдання аздабляюць і мастацкія здымкі маладзечанскага фатографа Сяргея Лескеця, а таксама графічныя працы Ганны Крук.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

5. № 9 (130). Гістарыяграфія 1920-х гадоў: «доўгае XIX стагодзьдзе». Частка 1. Мова і нацыя. 430 старонак.

Да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануецца панарама гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаная наступнаму, асобнаму перыяду мадэрнай эпохі — нашаму «доўгаму ХІХ стагоддзю». Гэты том плануецца выдаць у дзвюх частках, гэты нумар – першая з іх.

Сярод аўтараў нумара: Аляксандр Шлюбскі, Леў Цвяткоў, Міхайла Піятуховіч, Уладзімір Пічэта, Даніла Васілеўскі, Міхаіл Мялешка, Ізраіль Сосіс, Г. Перлін, Саламон Кацэнбоген, Рыгор Рак, Янка Ляўчук.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

6. №4 (121) — 2013. Беларусь у цяні Палесся. 640 старонак.

Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаваную у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год.

Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель, Піліп Засім, Юзаф Абрэмбскі і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

7. № 5 (116) — 2012. Гуманітарны агляд ІІI. 284 старонкі.

Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі.

Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук, Віктар Жыбуль, Іна Соркіна, Дзяніс Лісейчыкаў, Алег Латышонак, Тацяна Валодзіна, Андрэй Вашкевіч і іншыя.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

8. № 4 (115) — 2012. Гуманітарны агляд ІІ. 308 старонак.

Гэты нумар другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца пра Беларусь за мяжою.

Сярод аўтараў нумара — Сцяпан Стурэйка, Валерый Дубоўскі, Анатоль Тарас, Павел Баркоўскі, Алесь Смалянчук, Сяргей Астанковіч і інш

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Толькі да 30 верасня камплект можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або пазваніўшы на тэл. (29) 5507969.

Цана за ўвесь камплект — 199 тыс. (самавываз) або 249 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам, кур’ер працуе толькі па Менску і ваколіцах).

Першыя 10 замоўнікаў атрымаюць у падарунак «Расійска-беларускі слоўнік» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова (выпраўленае выданне ў цвёрдай вокладцы, 706 старонак).

Увага: продаж паасобных выданняў з камплекту ў рамках акцыі не дапускаецца.

Таксама звяртаем вашу ўвагу, што колькасць камплектаў абмежаваная. Рэдакцыя засцерагае за сабой права датэрмінова спыніць акцыю ў сувязі з вычарпаннем складскіх запасаў.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» пазначайце «Шчодрая восень». У лісце трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы акамунікацыідрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?