Андрэй Стасевіч, БелТА

Андрэй Стасевіч, БелТА

Аляксандр Лукашэнка выдзеліў $2 млн на стварэнне фільма «Нармандыя—Нёман» з удзелам Жэрара Дэпард'ё, пішуць «Известия».

Пра гэта распавёў кіраўнік Дзяржфільмфонда Мікалай Барадач, які прадстаўляе Расію ў міжнародным праекце.

Барадач дадаў, што французскі акцёр і расійскі грамадзянін Дэпард'ё не будзе граць у фільме адну з галоўных роляў.

«У Дэпард'ё будзе другарадная роля. Пакуль складана дакладна сказаць якая. Хутчэй за ўсё, ён сыграе механіка або падобнага персанажа», — падкрэсліў гендырэктар.

Нядаўна Дэпард'ё пабываў у гасцях у Лукашэнкі. Кадры з ягонага візіту фактычна выкарыстоўваліся для перадвыбарчага піяру кіраўніка Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0