Лідар расійскай партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі лічыць правільным вярнуць Расіі ўсе тэрыторыі, якія ёй належалі пры Расійскай імперыі.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад удзельнікамі «Першага міжнароднага юнацкага медыяфоруму ў «Артэку», паведамляе «КрымІнфарм».

Па словах палітыка, усе аддзяленні пасля 1 студзеня 1917 г. былі незаконнымі.

«Пасля незаконнага звяржэння цара, незаконна раптам аддзялілася Польшча, а незалежнасць Фінляндыі была дадзена рашэннем Саўнаркама — савецкага ўрада. Але ён не меў права такія рашэнні прымаць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?