Адмова ад Шэнгенскіх пагадненняў стала бы «трагічнай памылкай». Рэжым свабоднага перамяшчэння ў Еўропе неабходна не адмяняць, а развіваць і ўмацоўваць, у прыватнасці шляхам стварэння адзінай памежнай службы ЕС. З такой заявай выступіў сёння з трыбуны Еўрапейскага парламента ў Страсбургу прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд.

«Падвяргаць гэты рэжым сумневу і вяртацца да унутраных межаў было б трагічнай памылкай. Аднак рабіць выгляд, што Шэнген у цяперашнім выглядзе дазваляе спраўляцца з ціскам на знешнія рубяжы саюза, было б іншай памылкай», — сказаў ён.

Як адзначыў французскі прэзідэнт, умацаванне Шэнгенскай сістэмы патрабуе, у прыватнасці, стварэння «паўнавартаснай адзінай палітыкі прадастаўлення прытулку», а таксама «аказання эфектыўнага садзейнічання» краінам ЕС, якія знаходзяцца на межах саюза. «Гэта патрабуе таксама стварэння адзінага корпуса сухапутных і прыбярэжных пагранічнікаў у ЕС», — сказаў Алянд, падкрэсліўшы, што адзіная Еўропа абавязана «рухацца наперад, а не адступаць назад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?