За злоснае хуліганства асуджаны 33-гадовы непрацуючы жыхар Баранавічаў.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Аляксандр Жашко, 1 жнiўня прыкладна ў 18.10 у Баранавічах на вуліцы Фабрычнай мужчына ў стане алкагольнага ап'янення ішоў па пешаходнай дарожцы аголеным, перакінуўшы сваю вопратку праз руку.

Калі ён пачаў пераходзіць праезную частку па пешаходным пераходзе, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Са слоў затрыманага, у гэты дзень ён са сваімі знаёмымі распіваў спіртное і гуляў у карты. Той, хто прайграе, павінен быў прайсці голым па вуліцы. І паколькі прайграў ён, то зняў з сябе ўсю вопратку і пайшоў па горадзе. Да таго моманту мужчына выпіў 200-250 грамаў гарэлкі.

1 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Мужчына прызнаў сваю віну і раскаяўся. Раней ён сем разоў судзімы. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?