Камітэт ФІФА па этыцы рэкамендаваў часова адхіліць ад пасады прэзідэнта арганізацыі Зэпа Блатэра тэрмінам на 90 дзён. Канчатковае рашэнне заўтра прыме кіраўнік арбітражнай палаты камітэта па этыцы FIFA Ханс Яакім Экерт.

Пасяджэнне камітэта па этыцы праходзіць сёння ў Цюрыху. Блатэр планаваў знаходзіцца на чале ФІФА да новых выбараў прэзідэнта, прызначаных на 26 лютага 2016 года.

«Ён [Блатэр] спакойны, — сказаў саветнік кіраўніка ФІФА Клаўс Штолькер. — Не забывайцеся, што ён з'яўляецца бацькам-заснавальнікам камітэта па этыцы. Пакуль рашэнне часовае, на 90 дзён, але ён яшчэ не адхілены. Пасяджэнне камітэта працягваецца».

Ад сваёй пасады можа быць адхілены і прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні, які лічыцца асноўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка ФІФА на маючых адбыцца выбарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?