Серб Бранка Міркавіч быў найлепшым у «Цмокаў»

Серб Бранка Міркавіч быў найлепшым у «Цмокаў»

У стартавым туры баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» ў гасцях выйгралі ў казанскага УНІКСа з лікам 91:83 (20:22, 22:16, 31:23, 18:22).

Што праўда, найлепшымі ў беларусаў былі легіянеры: Бранка Міркавіч набраў 17 балаў, Іван Мараш, Гарэт Штутц — 16, Джасцін Грэй — 13, Энтані Хіліярд — 10. У Аляксандра Кудраўцава — 11, Віталя Лютыча — 6.

Былы гулец «Цмокаў» Арцём Парахоўскі, што цяпер выступае за УНІКС, набраў 8 балаў.

У турніры Адзіная ліга ВТБ (фактычна Адкрыты чэмпіянат Расіі, з Расіі — 9 камандаў) выступае 16 клубаў, што гуляюць у два колы. У мінулым сезоне «Цмокі» фінішавалі на 15-м месцы.

Наступны матч мінчукі правядуць 13 кастрычніка ў гасцях супраць «Енісея». 

У Мінску першая гульня — 18 кастрычніка супраць «Зеніта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0