Больш за 90% расійскіх авіяўдараў ў Сірыі не накіраваныя супраць тэрарыстычных груповак «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда». Пра гэта, як перадае Agence Franc-Press, заявіў на брыфінгу ў сераду, 7 кастрычніка, афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі.

Фота Міністэрства абароны РФ

Фота Міністэрства абароны РФ

«Больш за 90% удараў накіраваны не супраць ІД і звязаных з «Аль-Каідай» груповак, а супраць апазіцыі, якая дамагаецца сыходу (прэзідэнта Сірыі Башара) Асада», — сказаў Кірбі.

Ён таксама выказаў сумнеў, што можна аб'яднаць высілкі арміі Сірыі і апазыцыйнай «Свабоднай арміі Сірыі» у барацьбе з ІД. «Я не магу ўявіць, як гэта магчыма», - сказаў Кірбі, адзначыўшы, што не чуў пра такую прапанову.

Прадстаўнік Дзярждэпа пацвердзіў, што ЗША пакуль не гатовыя абменьвацца з Расіяй разведдадзенымі па Сірыі, бо Вашынгтон і Масква пераследуюць розныя мэты.

«Я не ведаю, як вы можаце дзяліцца разведвальнымі дадзенымі, калі вы не падзяляеце базавыя агульныя мэты ў Сірыі», - сказаў Кірбі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна