У Запарожскай вобласці пацярпеў крушэнне ваенны самалёт, паведамілі ў Міністэрстве абароны Украіны.

«Сёння, 11 лістападза 2015 года, каля 10-й раніцы падчас выканання планавага навучальнага палёту разбіўся самалёт Паветраных Сіл УС Украіны СУ-25. Трагедыя адбылася за 40 кіламетрах на поўнач ад Запарожжа», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ ў фэйсбуку.

Пілот, 1992 нараджэння, загінуў, мірнае насельніцтва не пацярпела.

Паводле папярэдняй версіі следчай групы ваенных пракурораў і інспекцыі па расследаванні авіякатастроф МАУ, якія пачалі працу на месцы трагедыі, ажыццяўляючы трэніравальны палёт на звышнізкай вышыні, самалёт дапусціў сутыкненне з высакавольтнай лініяй электраперадач, у выніку чаго ўпаў у раёне в. Цярноўка Вальнянскага раёна Запарожскай вобласці непадалёк 255 кіламетра аўтамабільнай трасы Харкаў-Сімферопаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?