У Брылевічах на вуліцы Яна Чачота Дзяржаўтаінспецыя вырашыла затэставаць новы варыянт пешаходнага пераходу з падсветкай.
Побач знаходзіцца жылы раён і школа, таму рух пешаходаў і аўтамабіляў увесь дзень вельмі актыўны.
Спецыяльныя датчыкі адсочваюць рух. Пасля спрацоўваюць ліхтары, убудаваныя ў асфальт.
Пакуль журналіст фатаграфаваў, некалькі школьнікаў «тэсціравалі» новую сістэму і хутка прабягалі праз пераход. Пры гэтым датчык не паспяваў спрацоўваць. Дзеці былі расчараваныя.
Адзін з тэсціроўшчыкаў.
А ў рэальнай сітуацыі сапраўды можа здарыцца, што школьнік будзе бегчы. Хоць перад пераходам і ляжаць «паліцэйскія», патрэбна лепшае наладжванне сістэмы.
Ці эфектыўныя такія меры? Выказвайцеся ў каментах!