У баскетбольным турніры Кубак ФІБА мінскія «Цмокі» прайгралі на сваёй пляцоўцы фінскай «Катаі» з лікам 82:88.

Турнірнае становішча: Катая — 3 перамогі — 0 паразаў, Цмокі — 2—1. Камарна (Славакія) — 0—2. Рылскі — 0—2.

«Цмокі» атрымалі дзве перамогі, прычым у гасцях: над «Камарнам» і «Рылскі». Цікава, што ў іншым турніры — Адзіная ліга ВТБ — усе тры гульні дома «Цмокі» прайгралі, а ў гасцях усе тры матчы выйгралі.

Наступны матч Кубка ФІБА «Цмокі» правядуць у Мінску 18 лістапада супраць «Камарна». 24-га — гульня супраць «Рылскі».

У наступны этап выходзяць дзве каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0