Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленне агенцтва Reuters пра дачку Уладзіміра Пуціна, грунтуючыся на заяве старшыні праўлення «Газпрамбанка» Андрэя Акімава, які пацвердзіў, што не перадаваў журналістам ніякую інфармацыю і не валодае ёю.

Раней агенцтва Reuters распаўсюдзіла паведамленне, у якім са спасылкай на Акімава сцвярджаецца, што кіраўнік навуковай арганізацыі «Иннопрактика» Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой расійскага прэзідэнта.

«Я магу абвергнуць інфармацыю, якая была выкладзеная ў Reuters, вось яе я магу абвергнуць, прычым ужо з пэўнай заявай Акімава. Таму што ў Reuters было ўказана, што Акімаў сказаў, што нейкая грамадзянка з'яўляецца дачкой Пуціна. Вось гэта я магу абвергнуць, грунтуючыся на яго ж абявржэнні», — заявіў у аўторак Пяскоў.

«А што тычыцца дачок. Хто з'яўляецца дочкамі Пуціна, я вам сказаць не магу, бо не маю такой інфармацыі і не павінен мець, таму што гэта не ўваходзіць у мае службовыя абавязкі», — падкрэсліў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?