Сяргей Румас, старшыня праўленьня Банку разьвіцьця, былы віцэ-прэм’ер, адказаў на пытаньне Свабоды пра патрэбу рэформаў для Беларусі.

Сяргей Румас — былы намесьнік старшыні ўраду Беларусі (2010–2012), пра яго казалі, што ў Саўміне ён быў прыхільнікам рынкавых рэформаў.

Карэспандэнт Свабоды на прэсавай канфэрэнцыі пра разьвіцьцё прадпрымальніцтва спытаў Румаса, ці запатрабаваныя цяпер, на яго думку, рэформы эканомікі ў беларускім грамадзтве.

Раней дарадца Аляксандра Лукашэнкі Кірыл Руды заявіў на Кастрычніцкім эканамічным форуме, што структурныя рэформы ў Беларусі не запатрабаваныя грамадзтвам.

Спадар Румас ухіліўся ад адказу наўпрост:

«Кіраўнік дзяржавы паставіў кропку ў дыскусіі на гэтую тэму».

На пытаньне, а якіх рэформаў для бізнэсу чакае Сяргей Румас цяпер, калі стаў банкірам, той адказаў:

«На прыкладзе прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, якімі заняўся наш банк, магу сказаць, што павінна быць рэформа ў сфэры карпаратыўнага кіраваньня дзяржаўных прадпрыемстваў. Па сутнасьці, няма розьніцы, прадпрыемства прыватнае ці дзяржаўнае, галоўнае, як ім кіруюць. Кіраўнік дзяржавы даручыў правесьці экспэрымэнт па ўкараненьні лепшых узораў кіраваньня на шэрагу прадпрыемстваў, у тым ліку на тых прадпрыемствах дрэваапрацоўкі, якія сёньня альбо прынятыя ў нас у банку, альбо мы іх прымаем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?