Сёння на тэрыторыі Таджыкістана ў 12.50 па мясцовым часе зарэгістраваны магутны землятрус.

Паводле дадзеных геафізічных службы Акадэміі навук краіны, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 357 км на паўднёвы ўсход ад горада Душанбэ і ў 22 км ад Сарэзскага возера. Інтэнсіўнасць штуршкоў у эпіцэнтры складала 7,8 бала, на Сарэзскім возеры — 5-6 бала, у горадзе Душанбэ — 3-4 балы.

Паводле папярэдніх дадзеных Камітэта па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароны пры ўрадзе Таджыкістана, у выніку землятрусу на тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці зарэгістраваны значны матэрыяльны ўрон. Як мінімум адзін чалавек загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?