Сёмага снежня ў гандлёвым цэнтры ALL беларускія палярнікі адкрылі мінскі «полюс холаду» — першы ў Беларусі ледзяны пакой. Тут усё выразана з лёду — ад падлогі да столі, уключаючы дробныя дэталі інтэр`еру. 

Аляксей Аўсейка, кіраўнік студыі ледзянога мастацтва: «Сам пакой падразумявае невялікі астравок — выязная рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Адпаведна, там трон Дзеда Мароза, санкі Дзеда Мароза, канапка, на якую можна прысесці-адпачыць, камін, які грэе ледзяным холадам, ёлка, медзведзяня двухметровага росту і вагой прыблізна тона. Частка фігур толькі тут была зробленая. Астатнія вырабляліся на вытворчасці. Тыя, што тут рэзаліся, — майстры прывыклі да ўсіх умоў. Адчувалі дыскамфорт, але гэта не перашкодзіла ідэальна і добра выканаць сваю працу. 

Такі пакой, калі падтрымліваць тэмпературу мінус 10—15 градусаў, можа служыць бясконца доўга. Лёд захоўвае форму, празрыстасць, ён не растае. Нават ад простых дакрананняў ён раставаць не пачынае. Трон будзе выкарыстоўвацца як сапраўдная мэбля. На ім будзе сядзець Дзед Мароз, які будзе прымаць сваіх маленькіх наведвальнікаў. Там яшчэ ёсць канапка, на якой да пяці дзяцей лёгка могуць пасядзець. Да 15 студзеня кожны ахвотны можа бясплатна яе наведаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0