Яўген [Вайцюк? Прозвішча гучыць неразборліва — АЯ] — 27-гадовы барысавец, які на пачатку года разам з сябрам, таксама беларусам, паехаў праз Маскву і Растоў у Луганск, каб «змагацца з фашыстамі».
Усё гэта вынікае з апублікаванага ўкраінскімі вайскоўцамі відэа, дзе голас за кадрам дапытвае раненага беларуса.
«Дзе навучыўся страляць?» — пытаюцца ў Яўгена.
Той прызнаецца, што служыў у вайсковай часці 3214 (унутраныя войскі).
Таксама хлопец кажа, што ў Беларусі ў яго засталіся жонка і 6-гадовае дзіцё. Але родныя, маўляў, не ведаюць, што ён на вайне.
«Мой сябра сёння загінуў», — кажа Яўген пра лёс свайго пабраціма і дадае, што за «службу» ім абяцалі плаціць $350 штомесяц.
0
0
0
0
0
0