Фота president.gov.by

Фота president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка вечарам 14 снежня прыбыў з афіцыйным візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт з беларускім кіраўніком на борце прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Унукава. 

Вось відэа яго сустрэчы ў маскоўскім аэрапорце.

На сайце Крамля паведамляецца, што 15 снежня адбудуцца перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі «па шырокім спектры актуальных пытанняў расійска-беларускіх адносін і міжнароднага парадку дня». 

«Асаблівую ўвагу плануецца надаць далейшаму паглыбленню эканамічнай інтэграцыі на еўразійскай прасторы і мерам па нарошчванні гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы», — сказана ў паведамленні. 

Нагадаем, афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Расію планаваўся 25—26 лістапада. У Маскве 26 лістапада павінна была адбыцца яго сустрэча з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у вузкім складзе, затым — перамовы ў пашыраным фармаце. Паводле вынікаў сустрэчы анансавалася падпісанне міжнародных дакументаў. Лукашэнка таксама планаваў сустрэцца з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенкай і старшынёй Дзярждумы Сяргеем Нарышкіным. 

Аднак 24 лістапада было абвешчана, што візіт перанесены, як заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, «у сувязі з загружанасцю працоўных графікаў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі». 

Лукашэнка планаваў традыцыйна ажыццявіць свой першы візіт пасля перавыбрання кіраўніком дзяржавы ў Расію, аднак у выніку спачатку адправіўся ў В'етнам, а адтуль — у Туркменістан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?