Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска затрыманы 28-гадовы ўраджэнец Слуцка за ўчыненне крадзяжу 24 млн рублёў з кватэры знаёмай.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю звярнулася жанчына, якая распавяла, што тры тыдні таму яе 20-гадовая дачка праз інтэрнэт пазнаёмілася з маладым чалавекам і запрасіла яго ў госці. Падчас спаткання ёй спатрэбілася схадзіць у паліклініку, таму хлопец дома застаўся адзін. У гэты ж дзень увечары малады чалавек запрасіў дзяўчыну ў рэстаран, дзе яны адпачылі, ні ў чым сабе не адмаўляючы.

На наступны дзень маці дзяўчыны выявіла, што грошы зніклі. Як высветлілася, яны належаць яе сваячцы, якая цяпер знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы. Пасля гэтага дзяўчына ў сацыяльнай сетцы напісала паведамленне свайму знаёмаму і папрасіла вярнуць грошы. Малады чалавек адказаў, што знаходзіцца ў Слуцку, дзе ў ходзе аператыўных мерапрыемстваў і быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС сумесна з калегамі са Слуцка.

Выяўлена, што мужчына быў раней судзімы за махлярства, крадзяжы, рабаванні. У ліпені 2015 года вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. У дачыненні да яго распачатая справа па арт. 205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?