У Беларусі пакуль не плануюць дазваляць хварэць 3 дні без афармлення ліста непрацаздольнасці. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што цяпер калектыўныя дагаворы рэкамендуюць гэту норму. Калі чалавек захварэў, наймальнік у прыватнай кампаніі мае права адпусціць супрацоўніка падлячыцца без афармлення ліста непрацаздольнасці. Заканадаўча гэту норму пакуль замацоўваць не плануецца.

Больш таго, паводле слоў першага намесніка міністра, адпаведная практыка ў Германіі паказала, што некаторыя грамадзяне злоўжываюць гэтым правам і часам беспадстаўна карыстаюцца прадастаўленай магчымасцю.

Нагадаем, выдаваць бальнічныя лісты дазволілі  прыватным медцэнтрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?