Акруговы адміністрацыйны суд Кіева прыняў рашэнне забараніць дзейнасць Камуністычнай партыі Украіны, паведамляецца на сайце суда. Справа разглядалася па пазове ўкраінскага міністэрства юстыцыі.

Як адзначаецца ў паведамленні, суд задаволіў пазоў міністэрства ў поўным аб'ёме.

Міністэрства юстыцыі Украіны звярнулася ў акруговы суд 8 ліпеня 2014 з пазовам аб забароне дзейнасці кампартыі Украіны (КПУ).

У пазове сцвярджалася: «КПУ здзяйсняе дзеянні, накіраваныя на змяненне канстытуцыйнага ладу гвалтоўным шляхам; парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны; прапаганду вайны, гвалту, распальванне міжэтнічнай варожасці; замах на правы і свабоды чалавека, а таксама прадстаўнікі КПУ сістэматычна звяртаюцца з заклікамі да стварэння ваенізаваных фармаванняў».

Дзейнасць кампартыі Украіны, а таксама Камуністычнай партыі рабочых і сялян, была прыпыненая рашэннем акруговага суда ў верасні 2015 года.

Адвакат, які прадстаўляў КПУ ў судзе, заявіў, што партыя аспрэчыць рашэнне аб забароне ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?