Федэральная рэзервовая служба ЗША падняла 16 снежня базавую стаўку з 0—0,25% да 0,25-0,5%. Гэта першае павышэнне з 2006 года.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што за павышэнне стаўкі прагаласавалі ўсе члены нарады, у тым ліку і кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джэнет Елен.

У 2008 годзе, калі ў ЗША пачаўся эканамічны крызіс, ФРС знізіла ключавую стаўку да рэкордна нізкага ўзроўню - 0,25%. З тых часоў яна заставалася нязменнай. На пасяджэнні, якое прайшло 29 ліпеня 2015, было вырашана пакінуць ключавую стаўку на ранейшым узроўні 0-0,25%. Тады камітэт па аперацыях на адкрытым рынку ФРС (FOMC) паведаміў аб паляпшэнні сітуацыі на рынку працы і ўмераным росце інфляцыі. Праўда, гэтыя ўмовы аказаліся непадыходзячымі для павышэння стаўкі.

Імаверна, павышэнне стаўкі таксама можа прывесці да далейшага ўмацавання даляра і, адпаведна, аслаблення еўра.

На сёння суадносіны еўра да даляра складаюць 1,10 (або USD/Euro — 0,91). Хоць два тыдні таму еўра наогул падаў да 1,05.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0