Выступ адбыўся 19 снежня — у пятую гадавіну Плошчы — у кіеўскім Палацы спорту. Пляцоўка, якая ўмяшчае больш за 10 тысяч чалавек, была запоўненая цалкам.

На канцэрт прыехала шмат прыхільнікаў BRUTTO з Беларусі, якіх можна было лёгка пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах.

Гурт Сяргея Міхалка выканаў як старыя песні, так і новыя — якія ўвайшлі ў нядаўна выдадзены альбом. Найбольш цёпла гледачы сустрэлі кампазіцыі «Родны край», «Гары», а таксама «Ваяры святла», якая стала неафіцыйным гімнам Еўрамайдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?