lasvegassun.com
Прадстаўніца Філіпін 26-гадовая Піа Алонса Вуртцбах стала каралевай конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет».
Абвяшчэнне вынікаў у Лас-Вегасе абярнулася скандалам: вядучы конкурсу Стыў Харві памылкова назваў пераможцай калумбійку Арыядну Гутыерэс.
Дзяўчына ўжо паспела прымерыць карону Міс Сусвету, калі Харві вярнуўся і прынёс прабачэнні за памылку.
У спаборніцтве ўдзельнічалі дзяўчыны з 80 краін.
На мінулым конкурсе прыгажосці «Міс Сусвет», які праходзіў у Маямі, перамогу атрымала прадстаўніца Калумбіі Паўліна Вега.