Паводле задумы навагодняга праекту, дуэты мусілі складаць малады і сталы выканаўца. Памідораў і Trubetskoy гэтага правіла не парушылі, проста яны ўзялі на сябе адказнасьць як за папярэдняе, так і за новае пакаленьне і зрабілі рок-вэрсію гіта «Цуд на Каляды». Запісаная для праекту «Сьвяты вечар» у 2000-м, яна трывала ўвайшла ў лік самых пазнавальных беларускіх зімовых песень. «Нам гэта песьня заўсёды падабалася, нікому яшчэ не ўдавалася так арганічна чытаць «рагамафін» на мове, як тое робіць Памідораў у гэтым трэку! А Памідораву ў сваю чаргу падабаецца музыка нашага гурта.Таму мы з радасьцю адгукнуліся на ідэю зрабіць яе сумесна», – распавядае вакаліст гурта Trubetskoy Павал Булатнікаў.

«Фармальна Trubetskoy у нашым дуэце выступае ў якасці маладога гурта, а я за сталага выканаўцу, хоць мы здаўна разам расьлі,вучыліся, бавілі час і выступалі на адных пляцоўках , – распавядае Аляксандр Памідораў. – Для мяне былі сапраўдным сьвятам гэтыя тры дні, якія мы правялі разам за працаю – два дні рэпетыцый і адзін дзень запісу. І я вельмі ўдзячны Паўлу Булатнікаву, Руслану Ўладыку, Аляксандру Старажуку і Алесю-Францішку Мышкевічу за тую вэрсію песьні, якая была створаная. Яна разбурыла ўсталяваны ўжо канон, загучаўшы інакш, і я вельмі задаволены тым, як яна атрымалася».

Аляксандр Памідораў, tuzin.fm

Аляксандр Памідораў, tuzin.fm

Песьня «Цуд на Каляды» была запісаная ўжывую для праекту «Новае пакаленьне на Новы год». Відэавэрсію гэтага праекту можна будзе ўбачыць у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня на тэлеканале «Белсат». А да гэтага на сайтах Tuzin.fm i Belsat.eu штодня вас чакае аўдыёпрэм’ера песень. Сьпяваем разам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?