Увечары 22 снежня вызвалены бізнэсовец, за справай якога сачылі многія. Пра гэта паведамляюць інтэрнэт-сайты са спасылкай на сяброў прадпрымальніка. У сваю чаргу, кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч паведаміў, што мера стрымання айцішніку зменена «з улікам таго, што выкананы асноўныя следчыя дзеянні па крымінальнай справе і цалкам кампенсавана ўся шкода».

Летам, каментуючы справу айцішнікаў, Следчы камітэт паведамляў, што бізнэсмен не прызнае сваёй віны і адмаўляецца кампенсаваць дзяржаве шкоду.

Прадпрымальнік N. быў затрыманы 18 сакавіка супрацоўнікамі «Упраўлення К» МУС. Паводле інфармацыі следства, у перыяд з 2005 па 2008 бізнэсмен са сваім партнёрам па бізнэсе ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Такой следства лічыла размяшчэнне ў інтэрнэце сайтаў і рэкламы без дзяржаўнай рэгістрацыі. Следчы камітэт лічыў, што тым самым дзяржаве была нанесеная шкода памерам большым за $650 тысяч.

На бізнесмена былі распачатыя яшчэ дзве крымінальныя справы — паводле арт.243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў).

У следчым ізалятары прадпрымальнік правёў больш за дзесяць месяцаў.

Калегі называлі яго інтэлігентным чалавекам і таленавітым бізнэсоўцам.

Многія ўплывовыя людзі са сферы IT заяўлялі, што ўтрыманне пад вартай страшыць патэнцыйных інвестараў у сферу высокіх тэхналогій.

Калі дзірку ў заканадаўстве інтэрпрэтуюць як парушэнне закона, то аналагічнае пагражае і іншым кампаніям, сцвярджалі яны.

«Патэнцыйны негатыўны інфармацыйны эфект, выкліканы затрыманнем вядомага ІT-бізнэсмэна, у значнай меры здольны нівеляваць прынятыя дзяржавай намаганні па фарміраванні ўстойлівага станоўчага інвестыцыйнага клімату», — заяўляў СЕО фінансавага стартапа Раман Громаў.

«Бізнэсмен вёз у краіну мільёны даляраў і прыцягнуў бы яшчэ сотні мільёнаў, але для нашай дзяржавы ён бандыт», — заяўляў заснавальнік Tut.by Юрый Зісер.

Аляксея Камка, партнёра бізнэсмена, у ліпені 2015-га асудзілі да шасці гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамляе Tut.by, цяпер бізнэсмэн знаходзіцца дома. Паводле яго словаў, за час знаходжання ў СІЗА ён схуднеў на 20 кілаграмаў, прачытаў 150 кніг і проста шчаслівы, што цяпер у хаце, з сям'ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?