Пераможцам расійскага шоу «Голас» па выніках глядацкага галасавання стаў іераманах Фоцій. За яго прагаласавалі 76% тэлегледачоў. У яго падтрымку адправілі больш за 700 тысяч званкоў і СМС-паведамленняў.

Вакальнае тэлешоу «Голас», якое стартавала на расійскім Першым канале ў 2012 годзе, з'яўляецца адаптацыяй папулярнай перадачы The Voice, упершыню якая выйшла ў эфір на галандскім тэлеканале RTL4. Праграма ўяўляе сабой вакальны конкурс.

У якасці настаўнікаў у 4-м сезоне «Голасу» выступалі эстрадныя артысты Рыгор Лепс, Паліна Гагарына, Баста і Аляксандр Градскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0