Чацвёрты этап Кубка свету, які раней планавалася правесці ў нямецкім Оберхофе (Саксонія), перанесены ў Рупольдынг (Верхняя Баварыя).

Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза біятланістаў.

Этап Кубка свету ў Оберхофе павінен быў прайсці з 7 па 10 студзеня 2016 года, але з-за ўмоў надвор'я (адсутнасць снегу) яго перанеслі ў Рупольдынг, дзе 8 студзеня адбудзецца мужчынская і жаночая спрынтарскія гонкі, 9 студзеня - дзве гонкі пераследу, 10 студзеня — мужчынскі і жаночы мас-старт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?