Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прыняў пастанову аб падрыхтоўцы да палітычнай кампаніі «Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу». «БСДП, не адмаўляючыся ад ідэі кааліцыі з іншымі дэмакратычнымі партыямі, ідзе на выбары самастойна», — гаворыцца ў прэс-рэлізе партыі.

Канчаткова фармат удзелу сацыял-дэмакратаў у палітычнай кампаніі вызначыць партыйны з’езд, які пройдзе прыблізна ў чэрвені наступнага года і на якім адбудзецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

Раней ісці на выбары самастойна вырашылі Партыя БНФ і кампанія «Гавары праўду», хоць у кожнай з гэтых структур не больш за некалькі соцень актывістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?