У дубайскім гатэлі Address Hotel Downtown успыхнуў пажар. Аб прычыне пажару, які ахапіў хмарачос амаль цалкам, пакуль нічога не вядома.

Гатэль добра бачны з адной з плошчаў горада. Сацсеткі запоўненыя фота і відэа з месца падзей. На месцы працуюць пажарныя.

Відавочцы паведамляюць аб ахопленых агнём абломках, якія падаюць на прылеглыя да гатэля вуліцы і суседнія будынкі.

Гатэль размяшчаецца паблізу ад месца, дзе праз дзве гадзіны павінен пачацца маштабны навагодні феерверк.

Як паведамілі ў муніцыпалітэце эмірацкага мегаполіса, пажарныя каманды ўжо прыбылі на месца здарэння і пачалі тушыць пажар.

Усе пастаяльцы гатэля эвакуяваныя, паведамілі ва Упраўленні грамадзянскай абароны эмірата. Па дадзеных экстраных службаў, на месцы здарэння працуюць тры пажарныя каманды.

Працу ратавальнікаў ўскладняе тое, што ў раёне пажару сабраліся дзясяткі тысяч адпачывальнікаў. Гатэль размешчаны проста насупраць самага высокага ў свеце будынка Burj Khalifa, побач з якім жыхары і госці Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) традыцыйна сустракаюць Новы год.

Як падкрэслілі ў МУС ААЭ, у выніку пажару ніхто не пацярпеў. У муніцыпалітэце Дубая таксама заявілі, што пагрозы для адпачывальнікаў няма і святкаванне Новага года будзе праходзіць паводле плана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?