Пастановай № 2р ад 5 студзеня 2016 Андрэй Кабякоў вызваліў ад займанай пасады Вольгу Доўгую. На працягу трох апошніх гадоў яна выконвала функцыі прэс-сакратара прэм’ера.

Яна прыходзіла яшчэ ў той час, калі прэм’ерам быў Міхаіл Мясніковіч, а дапрацоўвала з Андрэем Кабяковым.

Раней Вольга Доўгая была журналісткай на БТ, працавала ў пуле Аляксандра Лукашэнкі, а таксама вяла перадачу «У цэнтры ўвагі».

Вольга Доўгая дастаткова актыўная карыстальніца твітара. Сярод яе падпісак як «Еўрамайдан», гэтак і «Данецкая Рэспубліка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?