Рэжым працы пунктаў спрошчанага пропуску «Мольдзевічы» і «Лынтупы» зменіцца з 11 студзеня, паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

«Пункт спрошчанага пропуску «Мольдзевічы» цяпер будзе працаваць з 9.00 да 20.00 па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах. Перасекчы мяжу ў «Лынтупах» будзе магчыма з 9.00 да 20.00 па пятніцах, суботах, нядзелях», — растлумачылі ў памежным ведамстве Беларусі. Рэжым працы паказаны па мінскім часе.

У камітэце нагадалі, што праз гэтыя пункты прапускаюцца грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Смаргонскай пагранічнай групе па тэлефоне 8-01592-93301 кругласутачна або 8-01592-30080 ў працоўны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?