Расійскае прадстаўніцтва кампаніі Pepsico выдаліла з сайта брашуры, якія змяшчалі карту Расіі з уключаным у яе Крымам.

На момант напісання гэтай навіны на сайце ўсё яшчэ ёсць спасылкі на абодва варыянты брашуры — рускі і англійскі — але пры спробе перайсці па іх сайт паведамляе, што старонка не знойдзеная.

Тым не менш, перагледзець гэтыя брашуры ўсё яшчэ можна ў вэб-архіве па гэтай спасылцы.

Як вядома, у аўторак ва ўкраінскіх сацсетках разгарэўся скандал з-за таго, што кампанія Coca-Cola апублікавала «УКантакце» карту, дзе пазначыла Крым часткай Расіі. Таксама яна выбачылася перад расейцамі, паколькі першая версія гэтай жа карты была без Крыма.

Пасля гэтага карыстальнікі знайшлі брашуру на сайце Pepsico, у якой Крым таксама быў пазначаны часткай Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?