Зіма ў Мінску пачалася… не тое каб нечакана — чакалі яе многія — але раптоўна і дружна. Нібы спяшаючыся перапрасіць за спазненне, у апошнія дні снежня яна шчодра сыпанула на горад снегам, а ў пачатку студзеня цісканула марозам — відаць, каб мы канчаткова не забыліся, чаму гэтыя месяцы называюцца менавіта так. 

І хоць выйсці на двор у гэтыя марозныя дні часам здавалася сапраўдным подзвігам, яно было таго варта. Такой казкі навокал не пабачыш ні ў якое іншае надвор'е…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?